Полікультура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Полікультура (ад грэч. Πολυ «множнасць» і грэч. κουλτούρα «культура») — прыём сельскай гаспадаркі, накіраваны на вытворчасць адначасова некалькіх сельскагаспадарчых культур або нават сумяшчэнне відаў сельскагаспадарчай вытворчасці на адной плошчы.
Гісторыя
Полікультура шырока практыкавалася ў традыцыйнай сельскай гаспадарцы. Напрыклад, у Новым Свеце ў дакалумбавы перыяд існавала сумеснае культываванне «трох сясцёр» (гарбуза, кукурузы і фасолі)[1]. У краінах Азіі на затапляемых палетках адначасова вырошчваўся рыс, трымаліся рыба і качкі. У міжземнаморскім рэгіёне Еўропы полікультурныя ландшафты квітнелі ў XV — XIX стагоддзях[2]. Так, у Італіі на тэрасных землях практыкавалася сістэма coltura promiscua, якая спалучала драўняныя культуры са збожжавымі. Комплексы montados у Партугаліі і dehesas у Іспаніі ўяўлялі сабою пасадкі коркавых дубоў з пашамі і збожжавымі палеткамі.
Полікультура ў значнай ступені саступіла монакультурным пасадкам у выніку інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, паколькі монакультурныя палеткі хутчэй і лягчэй апрацоўваць механізаванымі сродкамі. Тым не меней, традыцыі полікультуры захаваліся і развіваліся ў аквакультуры[3] і лясной гаспадарцы[4]. У нашы дні полікультура актыўна прапагандуецца прыхільнікамі арганічнай сельскай гаспадаркі. Яна з’яўляецца асновай пермакультуры.
Remove ads
Перавагі
Асноўныя перавагі полікультуры ў сельскай гаспадарцы[5][6][7][8]:
1. Эканомія зямельных рэсурсаў.
2. Кругаварот пажыўных рэчываў і здароўе глебы. Дзякуючы дыверсіфікацыі сельскагаспадарчых культур, пажыўныя рэчывы выкарыстоўваюцца больш эфектыўна, і рызыка знясілення глебаў зніжаецца. Расліны з доўгімі каранямі могуць атрымліваць пажыўныя рэчывы з розных глыбінь і пашыраюць даступнасць пажыўных рэчываў для суседніх культур.
3. Натуральная барацьба са шкоднікамі і хваробамі. Полікультура можа дапамагчы натуральным чынам змагацца са шкоднікамі і хваробамі. Некаторыя расліны аказваюць хімічнае ўздзеянне на навакольнае асяродзе і такім чынам стрымліваюць дзеянне шкоднікаў, якія актыўны на другіх відах раслін.
4. Натуральная барацьба з пустазеллем у выніку сумяшчэння покрыўных культур з іншымі.
5. Павелічэнне ўраджайнасці. Сумяшчэнне разнастайных відаў раслін, якія маюць розныя патрабаванні, можа прывесці да аптымізацыі выкарыстання імі рэсурсаў і павышэння агульнай прадукцыйнасці.
6. Устойлівасць да змен клімату і надвор’я. Разнастайныя сельскагаспадарчыя культуры маюць розную ўстойлівасць да стрэсавых фактараў навакольнага асяроддзя, што дапамагае падтрымліваць агульную прадукцыйнасць у зменлівых умовах.
7. Павышэнне біяразнастайнасці і экалагічнай ўстойлівасці. Розныя віды раслін прыцягваюць больш шырокі спектр карысных казурак, птушак і іншых дзікіх жывёл і такім чнам падтрымліваюць агульнае здароўе экасістэмы.
Эфектыўнасць полікультуры адрозніваецца ў залежнасці ад канкрэтных спалучэнняў культур, метадаў апрацоўкі і ўмоў навакольнага асяроддзя. Паспяховае ўкараненне палікультуры патрабуе ўважлівага планавання, выбару сельскагаспадарчых культур і практыкі апрацоўкі з улікам мясцовых умоў.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads