Помнік А. П. Чэхаву (Растоў-на-Доне)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік А. П. Чэхаву (Растоў-на-Доне)map
Remove ads

Помнік А. П. Чэхавубронзавы манумент, які быў усталяваны ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава[1]. У Растове-на-Доне помнік размешчаны ў месцы скрыжавання праспекта Чэхава і Пушкінскай вуліцы[2].

Хуткія факты Помнік Чэхаву, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Помнікі Антону Паўлавічу Чэхаву ўсталяваны на тэрыторыі розных гарадоў: у Маскве, Таганрогу, Южна-Сахалінску, Краснаярску, Томску і ў некаторых невялікіх населеных пунктах[2]. Вясной 2010 года з'явілася ідэя стварэння помніка Чэхаву ў Растове-на-Доне. Для арганізацыі і ўвасаблення гэтай задумы, была створана адмысловая камісія і праведзены конкурс[3]. Паводле яго вынікаў быў абраны праект помніка растоўскага скульптара, заслужанага мастака Расіі Анатоля Скнарына. Аўтар ствараў выяву пісьменніка па знойдзеных архіўных фатаграфіях[1].

З месцам размяшчэння помніка вызначыліся не адразу. Разглядалася некалькі варыянтаў: тэрыторыя паблізу дома купца Максімава на скрыжаванні вуліц Станіслаўскага і Сямашкі, каля Дома кнігі на Будзёнаўскім праспекце і на Пушкінскай каля Публічнай бібліятэкі. Таксама быў прапанаваны варыянт месцавання помніка пісьменніку на скрыжаванні вуліц Пушкінскай і Чэхава — на ім камісія ў выніку і спыніла свой выбар. Адкрыццё помніка адбылося 28 студзеня2010 года[1]. Вышыня помніка складала 2,5 метра[4].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads