Помнік Кірылу Тураўскаму (Гомель)

Гомель From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Кірылу Тураўскаму (Гомель)map
Remove ads

Помнік Кірылу Тураўскаму — помнік у гораде Гомелі Гомельскай вобласці Беларусі, пастаўлены ў гонар гуманіста і асветніка XII стагоддзя Кірылы Тураўскага[1].

Хуткія факты Помнік Кірылу Тураўскаму, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя і апісанне

Адкрыты помнік 4 верасня 2004 года ў скверы Кірылы Тураўскага каля Гомельскага абласнога драматычнага тэатра да Дня беларускага пісьменства[3]. Кірыла Тураўскі — епіскап, пісьменнік, філосаф і прапаведнік, які за красамоўства і глыбіню думкі атрымаў імя «Залатавуст». Аўтары помніка: скульптары Леў Мікалаевіч Гумілеўскі і ягоны сын Сяргей Гумілеўскі, заслужаны архітэктар Беларусі — Мікалай Фёдаравіч Жлоба[3] .

Фігура Кірылы Тураўскага, адлітая з бронзы, вышынёй 3,5 метра, пастаўлена на двухмятровы гранітны пастамент. У левай руцэ ён трымае скрутак, на якім тэкст яго малітвы: «О владыко пресвятый, избави господи град сей и страну сею от всякого зла»[1].

На ўрачыстым адкрыцці помніка Кірылу Тураўскаму прысутнічалі кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, вобласці і Гомеля. Уладзімір Несцеравіч Дражын — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Тураве сказаў:

Помнікі ствараюцца на стагоддзі, і гэты помнік — падарунак будучым пакаленням нашай краіны[3].

Валерый Сцяпанавіч Сяліцкі, які з’яўляўся старшынёй ўпраўлення Таварыства Кірылы Тураўскага, а таксама ініцыятарам стварэння помніка Кірыл Тураўскаму ў горадзе Гомелі, у сваім выступленні падкрэсліў:

Мы з’яўляемся сведкамі сапраўды значнай падзеі: тут, у самым цэнтры нашага цудоўнага Гомеля, адкрываецца помнік Кірылу Тураўскаму — вялікай асобе ў гісторыі ўсходняга славянства. Гэтым знамянальным актам старажытная і сучасная гісторыя беларускага народа і дзяржавы як бы звязваецца разам яшчэ адной ніццю[3].

Помнік Кірылу Тураўскаму асвяціў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Помнік Кірылу Тураўскаму(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  2. «Праўда Гомель» — інфармацыйны партал газеты «Гомельская праўда». Спяваю табе, мой горад!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads