Помнік Васілю Іванавічу Чапаеву (Гродна)

Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Васілю Іванавічу Чапаеву (Гродна)
Remove ads

Помнік Васілю Іванавічу Чапаеву — помнік у Гродне, прысвечаны герою Грамадзянскай вайны. Размешчаны на скрыжаванні вуліцы Міхася Васілька (у савецкі час вуліца Чапаева) і Карбышава, каля будынка Гродзенскага абласнога суда.

Хуткія факты Помнік Чапаеву, Краіна ...

Бюст Чапаева ўсталявалі ў 1981 годзе. Паводле версіі гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, помнік трапіў у Гродна выпадкова. Яго перадалі «ў нагрузку» з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната[1].

У лютым 2019 года помнік Чапаеву дэмантавалі для рэканструкцыі, прымеркаванай да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Аднак пасля зваротаў грамадзян, Гродзенская абласная мастацка-экспертная рада раіла гарадскім уладам перанесці бюст у музей[2]. Таксама былі прапановы на месцы бюста Чапаеву размясціць помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога цяпер носіць вуліца дзе размяшчаўся помнік[1].

У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Васіля Чапаева — Марына Чапаева звярталася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію.

У траўні 2022 года бюст Чапаева вярнулі, але размясцілі ў скверы на вуліцы Шчорса, побач вайсковай часці 5522. Побач размяшчаецца помнік іншаму герою Грамадзянскай вайны ў Расіі — Мікалаю Шчорсу[1].

Thumb
Помнік Васілю Чапаеву ў Гродне на вуліцы Шчорса
Thumb
Знос помніка Васілю Чапаеву на вуліцы Васілька ў 2019 годзе
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads