Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі — мемарыяльны комплекс у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Адкрыты каля шашы Мінск — Масква ў 1975 г. (скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 г.).
Remove ads
Апісанне

Шасціфігурная скульптурная кампазіцыя (з бронзы) выцягнутая па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на двухпрыступкавым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу, засаджаную кветкамі, — фігуры яе пяці сыноў (пастаўленыя на больш нізкі пастамент), што пайшлі на вайну. У помніку ўвасоблены драматычны лёс беларускай маці, жыхаркі г. Жодзіна Н. Ф. Купрыянавай , усе пяць сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мемарыяльны комплекс арганічна ўваходзіць у навакольнае асяроддзе.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads