Пракоп Дзянісавіч Малаковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пракоп Дзянісавіч Малаковіч
Remove ads

Прако́п Дзяні́савіч Малако́віч (8 (20) ліпеня 1895, в. Зубарэвічы Бабруйскага павета, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці — 26 верасня 1937, Масква[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Хуткія факты Пракоп Дзянісавіч Малаковіч, 1-ы Старшыня Вярхоўнага суда ССРБ ...
Remove ads

Біяграфія

Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе старшыня палкавога камітэта. Адзін з арганізатараў разгрому бунту корпуса Ю. Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйскім павеце і барацьбы з нямецкімі акупантамі.

У 1919—1920 года ваенны камісар Бабруйскага, Дарагабужскага паветаў, ваенны камісар сувязі Заходняга фронту. З 1920 года старшыня Бабруйскага павятовага выканаўчага камітэта. З 1922 года народны камісар унутраных спраў БССР. У 1923 годзе абраны першым старшынёй Вярхоўнага суда БССР.

З 1923 года старшыня Амурскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта і выканкама.

З 1928 года сакратар Гомельскага акруговага камітэта КП(б)Б.

З 1931 года ў Народным камісарыяце сувязі СССР, начальнік Упраўлення падрыхтоўкі кадраў[2].

Арыштаваны 19 красавіка 1937 года ў Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 48[2], 26 верасня асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых», «шкодніцкую работу ў сістэме наркамата сувязі» і за «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў, накіраваных супраць кіраўнікоў ВКП(б) і Савецкага ўрада» і ў той жа дзень расстраляны[2]. 25 мая 1957 года рэабілітаваны[2].

Член ЦВК БССР у 1920—1923 і 1927—1931 гадах, кандыдат у члены яго Прэзідыума ў 1927—1929 гадах. Член ЦБ КП(б)Б у 1922—1923 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1930 гадах. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1928 годзе і член Бюро ЦК КП(б)Б 1929—1930 гадах.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads