Баніфача (праліў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баніфача (праліў)map
Remove ads

Праліў Баніфача (фр.: Bouches de Bonifacio, італ.: Bocche di Bonifacio) — праліў паміж астравамі Корсіка і Сардзінія, які злучае ўскраіннае Тырэнскае мора на ўсходзе з Міжземным морам на захадзе. Даўжыня каля 19 км, шырыня 11—16 км. Глыбіня да 69 метраў[1][2].

Хуткія факты Баніфача, Характарыстыкі ...

На паўночным беразе знаходзяцца карсіканскі горад Баніфача, аднайменная крэпасць і порт. У праліве размешчаны маленькі архіпелаг Лавеці, адзіны населены востраў якога — Кавала. У праліве дзейнічае сістэма падзелу руху. Судны, якія ідуць праз праліў з усходу на захад, павінны звязвацца для дакладу з кантрольнай станцыяй Пертузата (Pertusato; Францыя). Судны, якія рухаюцца праз праліў з захаду на ўсход, павінны звязвацца з кантрольнай станцыяй на востраве Магдалена (Італія).

Найбольш вядомая катастрофа ў праліве Баніфача — караблекрушэнне французскага фрэгата «Семіянт» 15 лютага 1855 года. Напярэдадні «Семіянт» пакінуў порт Тулон на сваім шляху ў Чорнае мора, з забеспячэннем для войск на Крымскай вайне. Праз шторм фрэгат сутыкнуўся з рыфам і затануў, ніхто з 750 чалавек на борце не выжыў.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  2. Бонифациев пролив // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads