Прамсувязь

дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Прамсувязьmap
Remove ads

«Прамсувязь» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1931 года ў якасці электрамеханічнай майстэрні.

Хуткія факты «Прамсувязь», Тып ...
Thumb
Будынак «Прамсувязі» па вуліцы Петруся Броўкі, 18
Remove ads

Гісторыя

13 верасня 1931 годзе Беларускае ўпраўленне сувязі адчыніла электрамеханічную майстэрню тэлеграфнай апаратуры і тэлефонных камутатараў. На чале слесараў стаяў брыгадзір, якім у лютым 1932 года стаў Анатоль Александровіч. 19 мая 1939 года Загадам Народнага камісарыята сувязі СССР № 296 майстэрню пераўтварылі ў рамонтны завод тэхнікі сувязі № 22.

10 лютага 1966 года Загадам Мінсувязі СССР № 11 прадпрыемства пераўтварылі ў саюзны завод «Прамсувязь», на якім сталі выпускаць электронныя рэле і прылады сувязі ЧВТ-2, КПП-10 і СУС-54. Узвялі 4 участкі: фарбавальны, гальванапакрыцця, мантажу друкаваных платаў і настройкі абсталявання. 27 снежня 1973 годзе згодна з Загадам Мінсувязі СССР № 690 завод стаў доследным. У 1978 годзе завод «Прамсувязь» узнагародзілі Дыпломам 1-й ступені на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. 14 снежня 1989 года Загадам Мінсувязі СССР № 376 завод пераўтварылі ў вытворчае аб’яднанне[3].

1 студзеня 1992 года вытворчае аб’яднанне «Прамсувязь» стала прадпрыемствам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. 28 чэрвеня 2001 года «Прамсувязь» стала ўнітарным прадпрыемствам. «Прамсувязь» стала 1-м у Беларусі прадпрыемствам, што пачало выпускаць бесправадныя тэлефоны з гучнай сувяззю. Пазней наладзілі вытворчасць пластыкавых картак для гарадскіх тэлефонаў-аўтаматаў. 23 лютага 2009 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 2012 годзе на прадпрыемстве стварылі канструктарскае падраздзяленне, службу галоўнага тэхнолага і аддзел тэхнічнага кантролю. Замянілі каля паловы металаапрацоўчых станкоў савецкага часу на 2 новыя. У выніку для вырабу металічных скрынак замест 4-х стала ставаць аднаго станка. Новыя машыны для ліцця, якія выпусціў завод «Атлант» у Баранавічах (Брэсцкая вобласць), задзейнічалі ў вырабе пластмасавых карпусоў для мадэмаў, радыёпрыёмнікаў і тэлепрыставак. На 2013 год прадпрыемства было найбольшым у Беларусі вытворцам прылад сувязі. Найбольшымі пакупнікамі былі УП «Белпошта» і УП «Белтэлекам». Для «Белпошты» выраблялі аплатна-даведкавыя тэрміналы для безнаяўнага разліку аплатнай карткай. Будаўнічым прадпрыемствам прадавалі оптавалаконнае абсталяванне для шматпавярховых дамоў. «Прамсувязь» налічвала каля 300 супрацоўнікаў і выпускала спадарожнікавыя антэны і хатнія тэлефоны, тэлевізійныя антэны і прыстаўкі (лічбавыя радыёперадатчыкі), а таксама кліматычныя шафы. Прылады сувязі экспартавалі ў Літву, Расію і Сінгапур[4].

Remove ads

Прадукцыя

На 2020 год ААТ «Прамсувязь» вырабляла:

  • радыёперадатчыкі лічбавага тэлебачання РТЛ-1000М-Т2 і РТЛ-2000М-Т2 магутнасцю 1000 і 2000 ват адпаведна[5];
  • высокачастотныя радыёперадатчыкі ў дыяпазоне 87,5-108 МГерц магутнасцю 10 кілават[6];
  • серверы захоўвання звестак СЗД5500Т з 4 кантролерамі па 16 Гбайт кэшу і магутнасцю сілкавання 650 ват[7];
  • серверныя платформы ПС2288Н з двума 24-ядзернымі працэсарамі з частасцю па 3500 МГерц, хуткасцю 1866 МГерц і сілкаваннем 800 ват[8];
  • рэгенератары лічбавых сігналаў ADSL і радыёпрыёмнікі «Мэта» М-205 і 212;
  • шнуравыя тэлефоны М335 і М337;
  • ахоўная прылада «Разумны дом» з 7 датчыкамі — адкрыцця дзвярэй, руху, тэмпературы, працёку, дыму, сігналізацыі і відэа[9];
  • счытвальнікі біяметрычных дакументаў і кантактных картак (СКК-1);
  • аптычныя кросы і разеткі (ПЮРК);
  • аплатна-даведкавыя тэрміналы ТПД-1 і касавыя тэрміналы аплаты;
  • оптавалаконныя вузлы сувязі (мадэмы) і паліцы;
  • спадарожнікавыя і тэлевізійныя антэны, поштаматы[10].
Remove ads

Зноскі

  1. Кантакты(руск.). ААТ «Прамсувязь». 2020. Архівавана з арыгінала 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  2. Пра нас (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  3. Леанід Тугарын, Аляксандр Фурсаў. Стаўка на выпуск інавацыйнай прадукцыі // Звязда : газета. — 12 лістапада 2013. — № 212 (27577). — С. 5. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020.
  4. Радыёперадавальнік тэлевізійны лічбавы РТЛ-2000М-Т2 (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  5. Перадатчыкі радыёвяшчальныя стацыянарныя ВВЧ дыяпазону (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  6. Сервер захоўвання дадзеных СЗД5500Т (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  7. Платформа серверная ПС2288Н (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  8. Сістэма кіравання і маніторынгу «Разумны дом» (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  9. Каталог прадукцыі (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads