Праснічка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Праснічка» (польск.: Prząśniczka) — верш Яна Чачота, напісаны ў 1840-х гадах і апублікаваны ў альманаху «Rubon» у 1845 годзе ў паэтычным цыкле «Песенькі». Пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам.
У 1897 годзе мінскі археолаг Генрых Татур пераклаў гэту песню на беларускую мову пад назвай «Прадкі».
Remove ads
Апісанне
Алюзіі
Верш «Праснічка» тэматычна блізкі з вядомаю песняй князя Антонія Генрыха Радзівіла «За калаўроткам»[1]. У гэтай песні дзяўчына прадзе нітку, а перажыванні хлопца поруч звязаныя з чаканнем узаемнасці. Тое, што ў песні Антонія Генрыха толькі мелася на ўвазе і трымала героя ў напружанасці, у «Праснічцы» Яна Чачота пераўтварылася ў сапраўднасць.
На думку Уладзіміра Мархеля, сумненні ў трываласці шчасця радзівілаўскага героя былі навярэджаны працяглаю самотаю і безузаемным каханнем Яна Чачота да Зосі Малеўскай, сястры філамата Францішка Малеўскага і дачкі рэктара Віленскага ўніверсітэта Сымона Малеўскага[1].
Сюжэт
Маладзіца-прыгажуня прадзе ніткі на вячорах поруч з іншымі дзяўчатамі, памяць якіх пра каханага такая ж доўгая, як іх пража. Да маладзіцы, нарачоны якой паехаў у «Кралевец віцінай», заляцаецца іншы хлопец, і праз тры дні яе нітка рвецца і заканчаецца вернасць далёкаму любаму, яе шчокі заліваюцца сорамам.
Песня сканчаецца лёгкім дакорам, скіраваным на легкадумную, хоць і сарамяжную дзяўчыну.
Музыка
Неўзабаве пасля публікацыі верша польскі кампазітар Станіслаў Манюшка напісаў на яго словы музыку і апублікаваў гэты твор у трэцім «Хатнім спеўніку». У XIX стагоддзі «Праснічка» была адной з найпапулярнейшых песень у Польшчы[2].
Remove ads
Зноскі
- Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 290. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads