Праспект Маршала Баграмяна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праспект Маршала Баграмянаmap
Remove ads

Праспект Маршала Баграмяна (арм.: Մարշալ Բաղրամյան պողոտա) — праспект у Ерэване, Арменія. Большая частка праспекта знаходзіцца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада, праспект праходзіць таксама па адміністрацыйнай акрузе Арабкір. Вуліца носіць імя выбітнага савецкага палкаводца, армяніна па нацыянальнасці Івана Баграмяна.

Хуткія факты Праспект Маршала БаграмянаПраспект у цэнтры Ерэвана Ерэван, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Цікавыя факты

Праспект Маршала Баграмяна — адна з галоўных транспартных артэрый цэнтральнай часткі Ерэвана. Пачынаецца з Плошчы Францыі, на якой размешчаны Армянскі тэатр оперы і балета імя А. А. Спендыярава і сканчаецца на Плошчы Дружбы. Да 1970 года праспект зваўся праспектам Дружбы.

Паколькі на праспекце знаходзяцца будынак Нацыянальнага сходу Арменіі і рэзідэнцыя прэзідэнта, праспект часта робіцца месцам мітынгаў. У 2015 годзе ў час пратэстаў, выкліканых падвышэннем тарыфаў на электраэнергію, праспект быў перакрыты на некалькі тыдняў.

Remove ads

Аб’екты

На праспекце Баграмяна знаходзяцца наступныя аб’екты:

Remove ads

Транспарт

Вуліца з’яўляецца пешаходна-транспартнай, з трыма палосамі ў кожны бок для транспарта. На вуліцы знаходзяцца дзве станцыі метро, а таксама аўтобусныя прыпынкі.

Галерэя

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads