Іван Хрыстафоравіч Баграмян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Хрыстафоравіч (Аганес Хачатуравіч) Баграмян (арм.: Հովհաննես Խաչատուրի Բաղրամյան; 20 лістапада (2 снежня) 1897, сяло Чардахлы, Елізаветпальская губерня, Расійская імперыя[4] — 21 верасня 1982, Масква, СССР) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, кавалер сямі ордэнаў Леніна, Маршал Савецкага Саюза, член ЦК КПСС.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1934), Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА (1938).
У расійскай арміі з 1915 г., удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1918 г. у арміі Рэспублікі Арменія, удзельнік армяна-турэцкай вайны 1918 г. З 1920 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны.
У Вялікую Айчынную вайну начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка, начальнік штаба Паўднёва-Заходняга фронту; з ліпеня 1942 г. камандуючы 16‑й (11‑й гвардзейскай) арміяй Заходняга фронту, з лістапада 1943 г. — войскамі 1‑га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943 г., удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 г., Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г., Полацкай аперацыі 1944 г., Усходне-Прускай аперацыі 1945 г. З красавіка 1945 г. камандуючы войскамі 3‑га Беларускага фронту.
Пасля вайны займаў камандныя пасады ў Савецкай арміі. У 1955—1956 гг. намеснік міністра абароны, у 1958—1968 гг. намеснік міністра абароны — начальнік тылу Узброеных Сіл СССР.
Remove ads
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads