Прастора Калабі — Яу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прастора Калабі — Яу
Remove ads

Прастора Калабм — Яу (мнагастайнасць Калабі — Яу) — кампактная комплексная мнагастайнасць з кэлеравай метрыкай, для якой тэнзар Рычы звяртаецца ў нуль.

Хуткія факты Тэорыя, Асноўныя паняцці ...

Комплексная n-мерная прастора Калабі — Яу з'яўляецца 2n-мернай рыманавай мнагастайнасцю з Рычы-плоскай метрыкай і дадатковай сімплектычнай структурай.

Названа ў гонар двух матэматыкаў, Эудженыа Калабі і Шынтана Яу.

Remove ads

Прыклады і класіфікацыя

У аднамерным выпадку любую прастору Калабі — Яу прадстаўляе сабой тор T², які разглядаецца як эліптычная крывая.

Усе двухмерныя прасторы Калабі — Яу прадстаўляюць сабой торы T⁴ і так званыя K3-паверхні. Класіфікацыя ў вялікіх размернасцях не завершаная, у тым ліку ў важным трохмерным выпадку.

Thumb
Двухмерных праекцыя трохмернай візуалізацыі прасторы Калабі — Яу

Выкарыстанне у тэорыі струн

У тэорыі струн выкарыстоўваюцца трохмерныя (якія маюць сапраўдную размернасць 6) мнагастайнасці Калабі — Яу, якія выступаюць як слой кампактыфікацыі прасторы-часу, так што кожнай кропцы чатырохмернай прасторы-часу адпавядае прастора Калабі — Яу.

Вядома некалькі дзясяткаў тысяч трохмерных прастор Калабі — Яу, якія задавальняюць патрабаванням да дадатковых вымярэнняў, што вынiкаюць з тэорыі струн.

Адной з асноўных праблем тэорыі струн (улічваючы сучасны стан распрацоўкі) з'яўляецца такая выбарка з названага здавальняючага падмноства трохмерных прастор Калабі — Яу, якая давала б найбольш адэкватнае абгрунтаванне колькасці і складу сямействаў ўсіх вядомых часціц. Калі тэарэтычныя распрацоўкі ў гэтай галіне прывядуць да вылучэння адзінай прасторы Калабі — Яу, якая задавальняе ўсім патрабаванням для дадатковых вымярэнняў, гэта стане вельмі важкім аргументам на карысць праўдзівасці тэорыі струн[1]. Гл. таксама артыкул Ландшафт тэорыі струн.

Remove ads

Зноскі

  1. Б. Грин Элегантная Вселенная. Суперструны, скрытые размерности и поиски окончательной теории. Пер. с англ., Общ. ред. В. О. Малышенко,М.: ЕдиториалУРСС, 2004. — 288 с. — ISBN 5-354-00161-7.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads