Прудоўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прудо́ўка, Прусаўка[1] — рака ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ліпа (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 26[3] км (18,5 км, 12,5 км з іх на тэрыторыі Чачэрскага раёна[1]). Плошча вадазбору 106[3] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[3] м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Забалоцце Буда-Кашалёўскага раёна, вусце прыкладна за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудня Дудзіцкая, прыкладна за 1 км ад былой вёскі Дудзічы Чачэрскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор нізінны.
Каля ракі вёскі Забалоцце, Рудня Дудзіцкая. Таксама каля ракі знаходзіліся былыя вёскі Харашоўка, Халочча, Дудзічы, былыя пасёлкі Паскубаўка, Новы Шлях.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г. (руск.)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 262.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads