Прыморска-Ахтарск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыморска-Ахтарск[2] (руск.: Приморско-Ахтарск) — горад (з 1949 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прыморска-Ахтарскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1829 годзе.
Горад размешчаны на беразе Ахтарскага заліва Азоўскага мора, за 151 км на паўночны захад ад Краснадара. Ёсць марскі порт, аэрапорт, чыгуначная станцыя Ахтары. Кліматычны курорт, серавадародныя воды.
Харчовая прамысловасць: рыбакамбінат, кансервавы завод і г. д. Парфумерна-касметычная фабрыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Remove ads
Зноскі
- карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads