Лебядзянкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лебядзя́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лебядзянка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыхабскі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыхабы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка), у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лебядзянка, сельсавет перайменаваны ў Лебядзянкаўскі[1]. 23 жніўня 1968 года скасаваны пасёлак Каменка[2], у сакавіку 1977 года — вёска Брэнькаў (далучана да пасёлка Старое Ляда)[3], 20 ліпеня 2015 года — пасёлак Мезінец[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[5], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 893 чалавекі[7].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 жніўня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads