Вішоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вішо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вішоў.

Хуткія факты Вішоўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вішова. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Нежкаўскага і Рафалаўскага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Прыхабскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня)[2]. 18 лютага 1972 года скасавана вёска Гарноўшчына[3]. У 1981 годзе вёска Вішова, цэнтр сельсавета, перайменавана ў Вішоў. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Галоўчынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка і Сцяпанаўка)[4]. 20 ліпеня 2015 года скасавана вёска Старое Ляда[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2266 чалавек[6], з іх 94,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2457 чалавек[8].

Прамысловасць

Прадпрыемствы — ААТ "ПМК-83 «Вадбуд», Бялыніцкі СВК "Калгас «Радзіма»

Гандаль і бытавыя паслугі

Гандаль — 18 крам.

Бытавыя паслугі — 2 комплексных прыёмных пункта па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.

Адукацыя, медыцына, культура

Адукацыя — 1 СШ, 1 ВВК ДСПШ, 1 дзіцячы сад.

Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 3 ФАПа.

Культура — 1 СЦКД, 1 СДК, 3 СК, 3 бібліятэкі.

Гістарычныя месцы

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 14 воінскіх пахаванняў. Мемарыяльны комплекс «Сцефанава».

Састаў

Уключае 31 населены пункт.

Скасаваныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads