Лямніца (Бялыніцкі раён)
вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лямні́ца[1] або Лемніца (трансліт.: Liamnica, руск.: Лямница) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1670 годзе як вёска ў Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Прыхабскага сельсавета[3][4].
Выдатная мясціна

- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ ст. да н.э. - V ст. н.э.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000371. Помнік археалогіі размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Лемніцы, на левым беразе ракі Лімнічанкі. Адносіцца да археалагічнай культуры штрыхаванай керамікі. Цяпер помнік задзернаваны, пашкоджаны ямамі ў паўднёва-ўсходняй частцы.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads