Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старшыня ўрада Чэхаславакіі (чэшск.: předseda vlády Československa, славацк.: predseda vlády Česko-Slovenska) з'яўляўся главой урада Чэхаславакіі, з моманту стварэння Першай Чэхаславацкай Рэспублікі ў 1918 годзе да роспуску Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспублікі ў 1992 годзе.
У перыяды, калі пасада прэзідэнта Чэхаславакіі была вакантнай, некаторыя прэзідэнцкія абавязкі выконваліся старшынёй урада (што не было прама прапісана чэхаславацкімі канстытуцыямі).
Remove ads
Першая і Другая Чэхаславацкія Рэспублікі (1918—1939)
Першая Чэхаславацкая Рэспубліка (чэшск.: první Československá republika) — першая чэхаславацкая дзяржава, якая існавала з 1918 года па 1938 год. Яна складалася з Багеміі, Маравіі, Чэшскай Сілезіі, Славакіі і Падкарпацкай Русі.
Рэвалюцыйны нацыянальны сход Чэхаславакіі (чэшск.: Revoluční národní shromáždění, славацк.: Revolučné národné zhromaždenie), вышэйшы прадстаўніцкі і заканадаўчы орган у перыяд стварэння Чэхаславакіі, быў створаны 14 лістапада 1918 года на базе Нацыянальнага камітэта на аснове палажэнняў Часовай канстытуцыі. У той жа дзень на першым пасяджэнні[1] ім быў распушчаны абвешчаны ў Парыжы часовы ўрад Томаша Масарыка і зацверджаны ўрад Карала Крамаржа[2]. Пасля мясцовых выбараў 1919 года, якія прынеслі перамогу левым сілам, сход перадаў уладу першаму ўраду Уласціміла Тусара. Праца Рэвалюцыйнага нацыянальнага сходу скончылася пасля прыняцця Канстытуцыйнай Хартыі 1920 года і правядзенні на яе аснове выбараў у Нацыянальны сход у красавіку 1920 года.
Пасля падпісання 30 верасня 1938 года Мюнхенскага пагаднення (без удзелу прадстаўнікоў Чэхаславакіі) Германія далучыла да сябе Судэцкую вобласць, затым адбыліся новыя тэрытарыяльныя страты на карысць Польшчы і Венгрыі. Традыцыйна пост-мюнхенскі перыяд чэхаславацкай гісторыі з 1 кастрычніка 1938 года ці, у залежнасці ад пункта гледжання, з 6 кастрычніка 1938 года (даты абвяшчэння аўтаноміі Славакіі), і да ўтварэння 15 сакавіка 1939 года на чэшскіх землях Пратэктарата Багеміі і Маравіі, называюць Другой Чэхаславацкай Рэспублікай (чэшск.: Druhá československá republika).
Адзіная чэхаславацкая дзяржава спыніла існаванне пасля абвяшчэння незалежнасці 14 сакавіка 1939 года Славацкай Рэспублікі (славацк.: Slovenská republika; у гістарычнай літаратуры названай «Першая Славацкая Рэспубліка»), утварэння 15 сакавіка 1939 года на чэшскіх землях германскага Пратэктарата Багеміі і Маравіі і абвяшчэння ў той жа дзень незалежнай Карпацкай Украіны (укр.: Карпатська Україна) на тэрыторыі Падкарпацкай Русі, якая 18 сакавіка 1939 года была цалкам акупавана Венгрыяй.
Remove ads
Урады ў выгнанні (1939—1945)
17 кастрычніка 1939 года арганізаваная ў Парыжы Янам Шрамекам нарада абвясціла пра стварэнне Чэхаславацкага нацыянальнага камітэта на чале з прэзідэнтам у выгнанні Эдвардам Бенешам і часовым віцэ-прэзідэнтам Янам Шрамекам. Нацыянальны камітэт быў прызнаны ўрадамі Вялікабрытаніі і Францыі ў якасці прадстаўніка чэхаславацкага народа. У 1940 годзе пад пагрозай германскай акупацыі Францыі, Нацыянальны камітэт перамясціўся ў Лондан.
9 ліпеня 1940 года Эдвард Бенеш паведаміў пра пераўтварэнне Нацыянальнага камітэта ў сістэму часовага дзяржаўнага кіравання, якая ўключала прэзідэнта, урад і дзяржаўны савет. 21 ліпеня 1940 года быў створаны Нацыянальны камітэт вызвалення Чэхаславакіі (чэшск.: Národní výbor pro osvobození Československa), ці Часовая дзяржаўная ўстанова Чэхаславакіі (чэшск.: Prozatímní státní zřízení československé) — чэхаславацкі ўрад у выгнанні, які першапачаткова атрымаў дыпламатычнае прызнанне Вялікабрытаніі, а ў далейшым і іншых краін-саюзніц, уключаючы СССР (праз пасольства СССР пры Саюзных урадах у Лондане).
Ён ставіў мэтай адмену прызнання законнасці Мюнхенскага пагаднення і наступнай нямецкай акупацыі Чэхаславакіі і яе аднаўленне ў граніцах 1937 года. Па меры набліжэння вызвалення краіны стала відавочна, што ўрад павінен забяспечваць кіраванне вызваленымі тэрыторыямі, для чаго 3 жніўня 1944 года быў прыняты ўказ аб стварэнні прызначанай урадам канцылярыі па кіраванні вызваленай тэрыторыяй на чале з прэзідэнтам Эдвардам Бенешам. 5 красавіка 1945 года ў Кошыцах прадстаўнікамі Нацыянальнага фронту чэхаў і славакаў, чэшскага і славацкага нацыянальных сходаў і ўрада ў выгнанні была ўхвалена ўрадавая праграма («Нацыянальная і дэмакратычная рэвалюцыйная праграма»), якая ў тым ліку пацвердзіла абвешчаныя напярэдадні паўнамоцтвы Нацыянальнага фронту чэхаў і славакаў як часовага ўрада Чэхаславакіі.
Remove ads
Чэхаславацкая Рэспубліка (1945—1960)
У сакавіку 1945 года ў Маскве прадстаўнікамі чэхаславацкага ўрада ў выгнанні і камуністамі быў падпісаны дагавор аб стварэнні Нацыянальнага фронту чэхаў і славакаў (чэшск.: Národní fronta Čechů a Slováků) — аб'яднанні ўсіх антыфашысцкіх і патрыятычных палітычных партый Чэхаславакіі. Першы ўрад Нацыянальнага фронту, які дзейнічаў на вызваленай тэрыторыі, быў прызначаны 5 красавіка 1945 года ў Кошыцах. Яго праграма была абавязковай для выканання ўсімі партыямі Нацыянальнага фронту.
9 мая 1945 года была прынята канстытуцыя, якая замацавала народна-дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне. 11 мая 1945 года ўрад быў пераведзены ў Прагу. У выніку выбараў 1946 года быў сфарміраваны новы ўрад Нацыянальнага фронту на чале з кіраўніком камуністаў, якія атрымалі перамогу, Клементам Готвальдам. 20 лютага 1948 года прадстаўнікі трох партый ва ўрадзе Готвальда падалі ў адстаўку, пасля чаго камуністы абвінавацілі іх у парушэнні прынцыпаў дзейнасці Нацыянальнага фронту і заклікалі да яго змянення на аснове ўключэння ў яго масавых грамадскіх арганізацый (напрыклад, кіраваных імі прафсаюзаў). У выніку лютаўскіх падзей Нацыянальны фронт з кааліцыі палітычных партый трансфармаваўся ў грамадска-палітычнае аб'яднанне пад кантролем камуністаў (астатнія партыі прызналі іх кіруючую ролю), увабраўшы ў сябе многія грамадскія арганізацыі. Кароткі перыяд ад 1945 да 1948 года ў гістарыяграфіі прынята называць Трэцяй Чэхаславацкай Рэспублікай (чэшск.: Třetí republika).
Remove ads
Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка (1960—1990)
11 ліпеня 1960 года была прынята канстытуцыя, якая абвясціла перамогу сацыялізму і змяніла назва краіны на «Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка» (чэшск.: Československá socialistická republika), а таксама якая замацавала кіруючую ролю Нацыянальнага фронту ў грамадска-палітычным жыцці краіны.
1 студзеня 1969 года (у адпаведнасці з Канстытуцыйным законам № 143 ад 28 кастрычніка 1968 года) Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка стала федэрацыяй дзвюх раўнапраўных дзяржаў — Чэшскай Сацыялістычнай Рэспублікі (чэшск.: Česká socialistická republika) і Славацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (славацк.: Slovenská socialistická republika).
Remove ads
Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка (1990—1992)
Паводле канстытуцыйнага закона Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі № 81/1990 Sb. ад 29 сакавіка 1990 года назва дзяржавы была заменена на Чэхаславацкая Федэратыўная Рэспубліка[3] (чэшск.: Československá federativní republika, славацк.: Česko-slovenská federatívna republika).
Неўзабаве, 20 красавіка 1990 года, быў прыняты канстытуцыйны закон № 101/1990 Sb., паводле якога краіна атрымала новую назву — Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка[4] (чэшск.: Česká a Slovenská Federativní Republika, славацк.: Česká a Slovenská Federatívna Republika).
1 студзеня 1993 года ЧСФР была распушчана, Чэшская і Славацкая рэспублікі сталі незалежнымі дзяржавамі.
Remove ads
Гл. таксама
- Спіс урадаў Чэхаславакіі
- Прэзідэнты Чэхаславакіі
- Спіс прэм’ер-міністраў Чэхіі
- Спіс прэм’ер-міністраў Славакіі
Заўвагі
- 25 сакавіка 1919 года партыя Чэшская дзяржаўна-прававая дэмакратыя рэгіструецца як Чэхаславацкая нацыянальная дэмакратыя.
- Створана 21 лістапада 1938 года на аснове распушчаных у сярэдзіне лістапада асноўных партый Чэхаславакіі. Шэраг партый працягнулі існаваць у асяроддзі эміграцыі, а іх прадстаўнікі ўдзельнічалі ў фарміраванні чэхаславацкага ўрада ў выгнанні.
- Абвяшчэнне Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
- Працяг паўнамоцтваў трэцяга ўрада Вільяма Шыракага.
- Дата перайменавання краіны ў Чэхаславацкую Федэратыўную Рэспубліку.
- 18 студзеня 1990 года Марыян Чалфа перайшоў у грамадска-палітычную арганізацыю Грамадскасць супраць гвалту, якая з’яўлялася славацкім партнёрам Грамадзянскага форума.
- Працяг паўнамоцтваў другога ўрада Марыяна Чалфы.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads