Птушкамлечнік парасоністы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Птушкамлечнік парасоністы
Remove ads

Птушкамлечнік парасоністы, Вярбельнік[1] (Ornithogalum umbellatum) — расліна роду Птушкамлечнік (Ornithogalum) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай. Мае 4—6 прыкаранёвых лістоў вузкалінейнай формы. Лісце серабрыстае, з белай палоскай пасярэдзіне. Суквецце — шчыток з белых, даволі буйных кветак. Пялёсткаў і тычынак у кветцы па 6.

Жыццёвы цыкл

Квітнее ў маі. Пасля цвіцення ўтвараецца плод — каробачка. Цыбуліна штогод павялічваецца ў 2 разы і прадукуе атожылкі-цыбулінкі[2].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаная ў Еўразіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў светлых лясах і на схілах.

Практычнае выкарыстанне

Культывуецца. Патрабуе перападаў тэмператур і не выжывае ў месцах, дзе пастаяннае цяпло.[3] Часам дзічэе.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads