Пылюшнік малы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пылюшнік малы
Remove ads

Пылю́шнік малы[1] (Thalictrum minus) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Thalictrum minus subsp. pratense (F.W.Schultz) Hand
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1,5[1] м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, тройчы-чатырохразоваперыстае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Лісцікі круглаватыя, з тупымі зубцамі. Кветкі паніклыя, зеленавата-чырванаватыя, у раскідзістых мяцёлках. Плод — сядзячы, баразнаваты арэшак яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, трапічных (Індыя, Пакістан) і ўмераных абласцей Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных і поймавых хмызняках, камяністых россыпах і скалах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Ахоўвецца на тэрыторыі Эстоніі[3], Івана-Франкоўскай вобласці[3] Украіны, Уладзімірскай[3][4], Мурманскай[4] абласцей і Рэспублікі Карэлія[4] ў Расіі

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. У траве маецца вялікая колькасць фітанцыдаў, надаючых бактэрыцыдныя ўласцівасці[1]. Галоўным чынам выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры захворваннях скуры і страўнікава-кішачнага тракту і пры малярыі[5]. Карані і надземныя часткі расліны афарбоўваюць тканіну ў жоўты колер[5].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads