Пядань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пяда́нь[1] (трансліт.: Piadań, руск.: Пядань) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета.
Remove ads
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Пядань паходіць ад беларускага пядань — кісць рукі і мера (параўн. пядзя)[2].
Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі, засведчанай як «Пя́дынка» (< Пя́дынь)[3], — вёска стаіць на яе вярхах. На ранейшых картах і вёска, і рака пазначаліся як «Пядынь».[крыніца?]
На думку У. Тапарова, рачная назва Пядынка балцкага паходжання. Тапанімічны аналаг — пруская назва Pendelythen / Pindelithen (літ. pendėti «сохнуць, гнісці»). Я. Развадоўскі тлумачыў гэтую назву з фінскай[4].
На думку А. Рогалева, назва Пядынка ўтворана ад старажытнай каранёвай асновы *pet, якая мела значэнне «расцяканне», «цячы», «паток»[5].
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) — С. 80. Сустракаецца таксама варыянт Пя́дань
- В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 315.
- П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96.
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 203.
- А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 167-169.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads