Пянное

былы пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пянно́е[1] (трансліт.: Piannoje, руск.: Пенное) — былы[2] пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (5 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Remove ads

Геаграфія

За 32 км на паўночны ўсход ад Добруша і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, на лініі ГомельУнеча, за 60 км ад Гомеля, за 1 км ад мяжы з Расіяй.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай дарозе, а потым аўтадарозе Дзям’янкіДобруш. Жыхары пасёлка выселеныя, жылых дамоў няма (1990 год). Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Старазакружскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса «Юбілейны» з цэнтрам у вёсцы Марозаўка. У студзені 1965 года пасёлак Пянное ўключаны ў склад Кругоўскага сельсавета[3], з 23 студзеня 1995 года — у складзе Дзям’янкаўскага сельсавета.

У 2005 годзе пасёлак Пянное выключаны з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].

Насельніцтва

  • 1926 год — 30 двароў, 162 жыхары
  • 1959 год — 151 жыхар (паводле перапісу)
  • 1990 год — жыхары вёскі (5 сем’яў) пераселены

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads