Старазакружскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старазакру́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старое Закружжа.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новазакружскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна. З 6 студзеня 1965 года сельсавет, за выключэннем вёскі Марозаўка, пасёлкаў Кашуба і Пянное, у складзе адноўленага Веткаўскага раёна[1]. У 1965 годзе ў склад Кругоўскага сельсавета Добрушскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны Лог[2].На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старазакружскага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 28 студзеня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Барталамееўскага сельсавета.
Remove ads
Зноскі
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка і 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads