Пятрас Аляксандравічус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятрас Повіла Аляксандравічус (літ.: Petras Aleksandravičius; 21 кастрычніка 1906, в. Вартай , Літва) — літоўскі скульптар , прафесар. Народны мастак Літвы (1956). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 (21 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Вартай (цяпер Прыенайскі раён Літвы). Вучыўся ў 1928—1933 гадах Каўнаскай мастацкай школе; яго настаўнікамі былі Юозас Зікарас, Каятонас Склерус, Юозас Мікенас. Адначасова вывучаў літаратуру ва Універсітэце Вітаўта Вялікага.
У 1941—1944 гадах выкладаў у Вільнюскай мастацкай акадэміі, у 1945—1951 гадах у Вільнюскім мастацкім інстытуце (у 1951 годзе ператвораным у Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР), з 1951 года ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР; з 1946 года прафесар, у 1955—1977 гадах загадчык кафедрай рысунку.
З 1935 года ўдзельнічаў у выстаўках. Першая персанальная выстаўка адбылася ў Вільнюсе ў 1976 годзе.
Remove ads
Творчасць
Аўтар партрэтаў Ю. Жамайце (Дзяржаўная прэмія СССР 1951), Э. Межалайціса (1963), рэжысёра Ю. Мільцініса (1972); дэкаратыўных кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А. Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш.
Зноскі
- Visuotinė lietuvių enciklopedija — MELC. Праверана 25 лістапада 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads