Пётр Аляксеевіч Цецюшаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Аляксеевіч Цецюшаў
Remove ads

Пётр Аляксе́евіч Це́цюшаў (ліпень 1906, х. Купаросны (цяпер Валгаград) — 1962) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Курганскага абласнога камітэта ВКП(б) (1943—1945), першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б (1946—1950).

Хуткія факты Пётр Аляксеевіч Цецюшаў, 4-ы Першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочых.

Працоўную дзейнасць пачаў з 11 гадоў у якасці расыльнага у мясцовым сельскім Савеце, затым у кіраванні гарбарных заводаў горада. З 1925 года член РКП(б), з 1925 г. — УКП(б), з 1952 г. — КПСС.

  • З 1919 па 1927 год працаваў падсобным рабочым, потым майстрам на гарбарных заводах горада Сталінграда.
  • У 1927 годзе паступіў на рабфак у горадзе Сталінградзе.
  • З 1929 па 1931 гады ў парадку мабілізацыі працаваў сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УЛКСМ, а затым загадчыкам аддзела і сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УКП(б) Ніжне-Волжскага краю.
  • З 1931 па 1933 гады вучыўся ў інстытуце падрыхтоўкі кадраў Чырвонай прафесуры ў Саратаве, а затым у Сталінградзе, куды пераехаў інстытут.
  • У 1933 годзе паступіў у Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве.
  • З 1937 года па накіраванні ЦК УКП(б) працаваў у Саратаўскім абласным камітэце УКП(б) інструктарам і загадчыкам арганізацыйна-прапагандысцкім аддзелам.
  • З 1939 па 1940 гады працаваў у Маскве адказным арганізатарам ЦК УКП(б).
  • У 1940 годзе быў камандзіраваны ЦК УКП(б) на працу ў Краснаярскі краявы камітэт партыі ў якасці другога сакратара.
  • З снежня 1942 да лютага 1943 года ў РСЧА
  • 6 лютага 1943 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ «Аб утварэнні Курганскай вобласці ў складзе РСФСР». ЦК УКП(б) зацвердзіў склад бюро Курганскага абкама партыі. Першым сакратаром абкама УКП(б) быў зацверджаны Пётр Аляксеевіч Цецюшаў.
  • 13 сакавіка 1945 года быў адкліканы ў ЦК УКП(б) і зацверджаны другім сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі.
  • У красавіку 1946 года быў абраны першым сакратаром Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б і першым сакратаром гаркама. Падчас яго працы ў Беларусі ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
  • У 1951 годзе пераведзены ў Ульянаўскую вобласць, дзе займаў пасаду намесніка старшыні выканкама Ульянаўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
  • З 1957 года — начальнік Ульянаўскага абласнога ўпраўлення паліўнай прамысловасці.

Памёр у 1962 годзе.

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads