Пётр Васілевіч Касцючык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Васілевіч Касцючык[1] (верасень 1923, в. Рыбцы — 15 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, радавы. Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
П. В. Касцючык нарадзіўся ў вёсцы Рыбцы Рудзенскага раёна Мінскай губерні (зараз у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў школу, працаваў у калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў ліпені 1944 г. На фронце з верасня 1944 г.
Тэлефаніст узвода сувязі 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 69-я армяя, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі чырвонаармеец П. В. Касцючык вызначыўся ў баі на тэрыторыі Польшчы. 14 студзеня 1945 г. у раёне населенага пункта Новы-Марануў пад агнём праціўніка выправіў 46 пашкоджанняў лініі сувязі, гранатамі знішчыў агнявую кропку праціўніка. 15 студзеня ў крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- Прозвішча Касцючык (руск.: Костючик) у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 164. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3. Таксама сустракаецца Касцючак (руск.: Костючек)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads