Рыбцы

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыбцыmap
Remove ads

Рыбцы́[1] (трансліт.: Rybcy) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі Мінск — Асіповічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле краязнаўца Аляксандра Ельскага, гэта старажытнае паселішча, пра што сведчаць знаходкі прылады з камення і крэменю, якія часта знаходзілі ў другой палове XIX стагоддзя[2].

У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Зазер’е, уласнасць Быкоўскіх[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўладанне Эдварда Ваньковіча. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе быў створаны калгас «Трактарыст».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года вёска была спалена ў час нямецкай карнай аперацыі, забіта 108 жыхароў[4]. Пасля вайны вёска была адноўлена.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 2 двары, 16 жыхароў
  • 1858 год — 147 жыхароў
  • 1897 год — 47 двароў, 300 жыхароў; старожка, 6 жыхароў
  • 1907 год — 45 двароў, 387 жыхароў; 2 урочышчы, 2 гаспадаркі, 44 жыхары
  • 1917 год — 56 двароў, 362 жыхары; урочышча Рыбцы 1, 5 жыхароў; урочышча Рыбцы 2, 7 жыхароў
  • 1940 год — 80 двароў, 375 жыхароў
  • 1960 год — 245 жыхароў
  • 2002 год — 58 двароў, 145 жыхароў
  • 2009 год — 135 жыхароў
  • 2019 год — 137 жыхароў[5]
Remove ads

Помнікі

  • Помнік жыхарам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads