Пётр Георгіевіч Нікіценка
вучоны-эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Георгіевіч Нікіце́нка[1] (2 студзеня 1943, в. Жыгалава, Віцебскі раён) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993)[1]. Член Еўрапейскай асацыяцыі па эканоміцы і кіраванні прадпрыемствамі[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гадах на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гадах намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гадах першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гадах дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 года дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гадах дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 года загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. З 2018 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980).
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006).
- Медаль Францыска Скарыны (2016).
- Прэмія прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 года за працу «Проблемы трансформации научно-технических потенциалов и обоснование путей перехода Украины и Беларуси к устойчивому развитию».
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл прац «Стратегия и организационно-экономический механизм инновационного развития Республики Беларусь».
- Залаты знак «За выдатны ўклад у развіццё наасферной культуры» (Ліван, 2016).
- Залаты медаль Нацыянальнай інжынернай акадэмія Рэспублікі Казахстан (2016).
Асноўныя працы
- Интенсификация производства и фондоемкость продукции. — Мн.: Беларусь, 1981.
- Эффективность накопления: Системный императив и метод предпринимательства / П. Г. Никитенко. — Минск: Университетское, 1992. — 180 с. — ISBN 5-7855-0516-9.
- Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции. — Мн.: Право и экономика, 2000.
- Беларусь — Россия и Украина: региональное измерение экономического сотрудничества / П. Г. Никитенко, Т. С. Вертинская ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т экономики. — Минск : Право и экономика, 2002. — 70, [1] с. : ил. — ISBN 985-442-091-1.
- Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения. В 3-х книгах. — Мн., М.: Право и экономика, 2002 (совм. с Андреевым И. Л.).
- Национальная безопасность Республики Беларусь. Современное состояние и перспективы. — Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.).
- Императивы инновационного развития Беларуси: Теория, методология, практика. — Мн.: Право и экономика, 2003.
- Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. — Мн.: Белорусская наука, 2006. - 478, [1] с.: ил., табл. — ISBN 985-08-0697-4.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads