Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі (13 лютага 1928, в. Судзілы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 14 лютага 2000, Мінск) — беларускі інжынер, службовец, архівіст.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 лютага 1928 года ў вёсцы Судзілы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці[1].
У 1941 годзе скончыў 7 класаў Малашкавіцкай няпоўнай сярэдняй школы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў удзельнікам партызанскага руху. У 1943 годзе добраахвотнікам пайшоў на фронт, да чэрвеня 1944 года служыў радавым і памочнікам камандзіра ўзвода ў 24-м ваенна-будаўнічым атрадзе 22-га ўпраўлення абароннага будаўніцтва 2-га Беларускага фронту. З чэрвеня 1944 года працаваў у Клімавіцкім ваенкамаце загадчыкам справаводства[1].
У 1945–1948 гадах вучыўся ў Мінскім палітэхнікуме, у 1949–1954 гадах — на маркшэйдарскім факультэце Ленінградскага горнага інстытута. Пасля яго заканчэння працаваў у горадзе Кіраўску Мурманскай вобласці на камбінаце «Апатыт». У 1962 годзе пераехаў у Салігорск, дзе прайшоў працоўны шлях ад горнага інжынера да генеральнага дырэктара аб’яднання «Беларуськалій»[1].
З лістапада 1982 па сакавік 1992 года займаў пасаду дырэктара ЦДГА БССР, а пасля — Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску[1].
Remove ads
Узнагароды
Удастоены звання Герой Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны медалём «Залатая Зорка» і ордэнам Леніна. Таксама ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», «Дружбы народаў», Айчыннай вайны II ступені, а таксама медалямі «Партызану Айчыннай вайны II ступені», «За Перамогу над Германіяй», «Ветэран працы» і іншымі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads