Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі
Remove ads

Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі (28 чэрвеня 1819, Равуча, цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1900) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1870), генерал ад інфантэрыі (1887).

Хуткія факты Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Яго дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку Халяпінка Талачынскага раёна. Бацька — генерал-маёр М. Я. Хамянтоўскі, дзядзька — генерал-маёр Ф. Я. Хамянтоўскі.

Пасля заканчэння Пажаскага корпуса ў Пецярбургу ў 1837 годзе праходзіў службу ў лейб-гвардзейскім Ізмайлаўскім палку.

Пасля ўдзелу ў Севастопальскай кампаніі ў званні маёра служыў у інтэнданцкім кіраванні (Польша).

У 1862 годзе асабістым указам Аляксандра II быў прызначаны начальнікам інтэнданцкага кіравання Варшаўскай ваеннай акругі. Генерал пяхотных войскаў (1863).

У 1870 годзе стаў генерал-лейтэнантам і быў пераведзены на службу ў Ваеннае міністэрства ў Пецярбургу.

У апошнія гады жыцця служыў дырэктарам канцылярыі Марскога міністэрства, меў грамадзянскі чын ІІІ класа — тайны саветнік. Выконваў абавязкі чыноўніка вышэйшага рангу. З 1879 года лічыўся ў Запасных войсках. У 1887 годзе ўзведзены ў генералы ад інфантэрыі.

Памёр 13 лістапада 1900 года і пахаваны ў маёнтку Халяпінка на радавых могілках[1].

Remove ads

Узнагароды

  • Кавалер ордэна «Знак Отличия» (за гераічную абарону Севастопаля)
  • ордэн Белага арла (1857)
  • ордэн Залатой табакеркі з вензелем Яго Імператарскай Вялікасці (1878)
  • ордэн святога Аляксандра Неўскага (1879)

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads