Пётр Пятровіч Качура
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Качура (2 жніўня 1972, Орша) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2002).
Remove ads
Кар’ера футбаліста
Клубная
Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама», пазней гуляў за «Дынама-93». У 1994 годзе вярнуўся ў «Дынама» ў якасці асноўнага нападніка, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 1993/94.
У ліпені 1996 года перайшоў у англійскі «Шэфілд Юнайтэд» за 650,000 фунтаў стэрлінгаў. Быў прызнаны найлепшым іграком «Шэфілд Юнайтэд» за 1997 год. Усяго за англійскі клуб правёў 95 матчаў, забіў 19 галоў.
Пакінуў Шэфілд у сакавіку 2000 года. Пасля гуляў у Кітаі і Расіі. Завяршыў кар’еру ў 2005 годзе ў складзе мінскага «Дынама».
Міжнародная
На працягу 1994—2002 гадоў выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера трэнера
Пасля завяршэння кар’еры іграка застаўся працаваць у «Дынама» ў якасці трэнера. У лістападзе 2006 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага клуба, але ўжо ў красавіку 2007 года, пасля правальнага кубкавага матча (паражэнне 0:3 ад «Нёмана») быў адстаўлены. Пазней працаваў у гродзенскім «Нёмане».
З 2012 года зноў працаваў у «Дынама» ў якасці галоўнага трэнера другой каманды[2]. У жніўні 2013 года быў адхілены ад кіравання дынамаўскім дублем[3] і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010».
У чэрвені 2014 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хайр» з Таджыкістана[4]. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь, узначальваў юнацкую каманду мінскага «Дынама», а ў студзені 2016 года ўвайшоў у селекцыйны аддзел клуба[5], таксама ў першай палове 2016 года быў трэнерам у штабе Вука Рашавіча. У лістападзе 2016 года стала вядома, што Качура пакіне «Дынама»[6].
У студзені 2017 года стаў галоўным трэнерам «Ліды»[7]. Пад кіраўнітцвам Качуры лідскі клуб скончыў першую палову сезона 2017 на 13-м месцы ў табліцы з 16. У ліпені таго ж года пакінуў пасаду ў сувязі з працаўладкаваннем у іншым месцы[8].
У верасні 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»[9]. У студзені 2022 года пакінуў клуб і перайшоў на працу з юнакамі ў акадэміі расійскага клуба «Сочы»[10].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].
Remove ads
Дасягненні
Ігравыя
Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1993/94, 1994/95, 1995
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992/93
Уладальнік Кубка Беларусі: 1994
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 1993/94 (21 гол)
Трэнерскія
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads