Пётр Стаянаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Стэфанаў Стаянаў (балг.: Петър Стефанов Стоянов; нар. 25 мая 1952) — балгарскі палітык, другі прэзідэнт Балгарыі ў 1997—2002 гадах.
Remove ads
Жыццяпіс
Нарадзіўся 25 мая 1952 г. у Плоўдзіве.
У 1976 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Святога Клімента Ахрыдскага ў Сафіі.
З 1978 года працаваў адвакатам у Плоўдзіве.
У 1990 годзе заняў пасаду прэс-сакратара Саюза Дэмакратычных Сіл (СДС) у Плоўдзіве.
У 1992 годзе перайшоў на пасаду намесніка міністра юстыцыі ад СДС у кабінеце, узначаленым Філіпам Дзімітравым.
У траўні 1993 г. абраны старшынёй Юрыдычнай Рады.
У 1994 годзе абраны дэпутатам 37-га склікання. У тым жа годзе ён стаў намеснікам старшыні фракцыі СДС і намеснікам старшыні Камісіі па справах моладзі, спорту і турызму.
У 1995 годзе абраны віцэ-прэзідэнтам СДС, цяпер ён адказваў за ўнутраную палітыку.
Ад 1 чэрвеня 1996 г. стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 2 лістапада 1996 года, Пётр набраў 59 % ці 2502517 галасоў, і разам з віцэ-прэзідэнтам Тодарам Кавалджыевым ўзначаліў Балгарыю.
2001 балатаваўся на другі тэрмін, і прайграў выбары Георгію Пырванаў.
Remove ads
Зноскі
- Petar Stojanow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Petar Stojanow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Strazha.bg
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads