Жэлю Жэлеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэлю Жэлеў
Remove ads

Жэлю Міцеў Жэлеў (3 сакавіка 1935, Весялінава, Балгарыя — 30 студзеня 2015) — балгарскі філосаф і палітык, першы абраны дэмакратычным шляхам Прэзідэнт Рэспублікі Балгарыі.

Хуткія факты Жэлю Жэлеў, прэзідэнт Балгарыі[d] ...

Прэзідэнт Балгарыі з 1990 па 1997 гады (займаў пасаду два тэрміны: 1990—1992, 1992—1997).

Remove ads

Біяграфія

Жэлю Жэлеў нарадзіўся 3 сакавіка 1935 года ў сяле Весялінава, Шуменская вобласць. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Другой мужчынскай гімназіі ў Шумен, у 1958 годзе скончыў Сафійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія».

Пачаў працоўную дзейнасць сакратаром камітэта ДКМС ў родным сяле, дзе ў 1960 годзе быў прыняты ў БКП.

У 1961—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры філасофскага факультэта на кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Ахрыдскага. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1988 годзе — доктарскую дысертацыі.

У 1975 годзе паступіў на працу ў Інстытут культуры. У 1977—1982 гадах загадчык секцыяй культуры і асобы ў Інстытуце.

У 1967 годзе скончыў працу над кнігай «Фашызм», якая будзе выдадзена толькі 15 гадоў пазней (у 1982 годзе) выдавецтвам «Народная младеж» накладам 10 тысяч асобнікаў. Праз тры тыдні кніга будзе забароненая і канфіскавана з кніжных магазінаў з-за відавочнага падабенства паміж фашысцкай дыктатурай і сацыялістычным ладам. Аднак 6 тысяч асобнікаў будзе ўсё ж прададзена.

Доктар філасофскіх навук (працы ў галіне анталогіі).

Remove ads

Зноскі

  1. Zheliu Zhelev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Schelju Schelew // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads