Пётр Сяргеевіч Арцёмаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Сяргеевіч Арцёмаў (нар. 14 ліпеня 1941, в. Воткіна, Калужская вобласць, Расія) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 ліпеня 1941 года ў вёсцы Воткіна Калужскай вобласці, Расія. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года. Галоўны мастак Барысаўскага крыштальнага завода імя Ф. Дзяржынскага з 1970 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года. Жыве ў г. Барысаве[1].
Творчасць
Працуе ў галіне мастацкага шкла. Асноўныя творы: дэкаратыўны камплект «Ранішняя раса», вазы «Раніца», «Пярсцёнкі», сталовы сервіз «Хлебасольны», набор «Адуванчык», набор ваз «Бярэзіна», набор дэкаратыўных бутляў «Трапезны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ і Нацыянальнай мастацкай галерэі Беларусі[1].
- Серыя твораў «Белавежская пушча» ў Нацыянальным Мастацкім музеі РБ. Бясколерны крышталь, алмазная грань. 1980-я гг.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР[1].
Сям'я
Верагодна, муж мастачкі Таццяны Арцёмавай.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads