Пётр Сяргеевіч Арцёмаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Сяргеевіч Арцёмаў (нар. 14 ліпеня 1941, в. Воткіна, Калужская вобласць, Расія) — беларускі мастак.

Хуткія факты Пётр Сяргеевіч Арцёмаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 ліпеня 1941 года ў вёсцы Воткіна Калужскай вобласці, Расія. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года. Галоўны мастак Барысаўскага крыштальнага завода імя Ф. Дзяржынскага з 1970 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года. Жыве ў г. Барысаве[1].

Творчасць

Працуе ў галіне мастацкага шкла. Асноўныя творы: дэкаратыўны камплект «Ранішняя раса», вазы «Раніца», «Пярсцёнкі», сталовы сервіз «Хлебасольны», набор «Адуванчык», набор ваз «Бярэзіна», набор дэкаратыўных бутляў «Трапезны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ і Нацыянальнай мастацкай галерэі Беларусі[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР[1].

Сям'я

Верагодна, муж мастачкі Таццяны Арцёмавай.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads