Таццяна Андрэеўна Арцёмава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Андрэеўна Арцёмава (нар. 23 чэрвеня 1950, пас. Іназемцава, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Хуткія факты Таццяна Андрэеўна Арцёмава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 23 чэрвеня 1950 года ў пасёлку Іназемцава Стаўрапольскага краю (Расія). Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. Удзельніца мастацкіх выставак з 1973 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў г. Барысаве[1].

Творчасць

Працуе ў галіне мастацкага шкла. Асноўныя творы: дэкаратыўная кампазіцыя «Яблыневы цвет», набор «Празрысты», ваза «Урачыстасць», дэкаратыўныя кубкі; афармленне святла ў фае Дома культуры г. Барысава[1].

Узнагароды

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР[1].

Сям'я

Верагодна, жонка мастака Пятра Арцёмава.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads