Пётр Сідаравіч Сінчукоў

ваенны лётчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Сідаравіч Сінчукоў (19201987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Пётр Сідаравіч Сінчукоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пётр Сінчукоў нарадзіўся 11 ліпеня 1920 года ў Прудку пад Гомелем[1]. Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У студзені 1940 года Сінчукоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[2].

Да сакавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў камандаваў звяном 75-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 119 баявых вылетаў на штурмоўку вялікіх колькасцей баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за «адвагу і мужнасць, паказаныя пры нанясенні бомбавых і штурмавых удараў па праціўніку» гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6213[2].

Пасля заканчэння вайны Сінчукоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1954 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1956 годзе ў званні маёра Сінчукоў быў звольнены ў запас. Вярнуўся ў Гомель. Памёр 10 кастрычніка 1987 года[2].

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Сінчукоў Пётр Сідаравіч Архівавана 23 студзеня 2022. / Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads