Пётр Тышкевіч (ваявода менскі)
(1571—1631) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Тышкевіч (30 лістапада 1571, Берасце — 1631[1]) — вялікалітоўскі ўраднік. Кашталян менскі (28 ліпеня 1611—1618), ваявода менскі (6 верасня 1618—1631).
Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску, у 1615 годзе купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.
Remove ads
Сям’я
Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Фядоры з Валовічаў, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.
У шлюбе з Рэгінай з Галоўчынскіх, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінулі дзяцей:
- Казіміра (пам. 1652), вялікага падчашага літоўскага;
- Барбару, жонку Дынавея;
- Марыяну, жонку смаленскага ваяводы Адама Мацея Саковіча;
- Соф’ю, жонку спачатку Аляксандра Калэнцкага, а потым князя Фёдара Друцкага-Горскага;
- Крысціну, жонку спачатку менскага стольніка Яна Жыжэмскага, а потым Гурскага;
- Кацярыну, жонку вялікага маршалка літоўскага Крыштафа Завішы.
Пасля смерці Пятра Тышкевіча, Рэгіна з Галоўчынскіх узяла другі шлюб з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads