Півоня малочнакветкавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Півоня малочнакветкавая
Remove ads

Півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — від травяністых шматгадовых раслін роду півоня (Paeonia) сямейства півоневыя (Paeoniaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

З даўніх часоў разводзіцца ў садах і парках, дзякуючы буйным і прыгожым кветкам і сваёй трываласці.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Каранёвыя патаўшчэнні верацёнападобныя, бурыя. Сцёблы голыя, з адной ці некалькімі кветкамі, вышынёй 60-100 і больш см.

Лісце даўжынёй 20-40 см, двойчы-трайчастае, ліставыя долі чарэшчатыя або бакавыя сядзячыя, ланцэтныя або эліптычныя, большай часткай завостраныя; некаторыя прыкветныя лісты лістападобна-паасобныя або суцэльныя.

Кветкі дыяметрам 8-16 см; пялёсткаў 5-10, белых, ружовых, бардовых або рэдка чырвоных; тычынкі залаціста-жоўтыя;

Плодзікаў 3-6, спачатку прамых, затым кручкавата-адхіленых. Насенне авальнае, чорнае.

Цвіценне ў маі — чэрвені. Плоданашэнне ў верасні.

Thumb
Thumb
Thumb
Лісце, унутраная частка кветкі і насенне.
Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію, Кітай, Карэю і Японію. У Расіі сустракаецца ў Чыцінскай вобласці, на Далёкім Усходзе — на Амуры, у Прымор'і[1].

Культывуецца (у Расіі) ад шыраты Архангельска і далей на поўдзень.

Расце па сухіх, адкрытых, камяністых схілах, далінах, берагах рэк, сярод хмызнякоў.

Значэнне і ўжыванне

У кветкаводстве

Півоня малочнакветкавая шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах, створана некалькі сотняў сартоў, многія сарты маюць падвойныя кветкі з тычынкамі, мадыфікаванымі ў дадатковыя пялёсткі. Упершыню інтрадуцыраваны ў Англіі ў сярэдзіне 1700-х гадоў, і гэты від стаў прабацькам большасці сучасных садовых півонь. Ён быў вядомы як Paeonia albiflora доўгія гады і быў першай белай півоняй, інтрадуцыраванай у Еўропе.

У Кітаі як дэкаратыўная расліна ён шануецца менш, чым Paeonia rockii і яе гібрыд Paeonia suffruticosa.

У медыцыне

Дадзеная расліна выкарыстоўваецца ў якасці лекавай у традыцыйнай кітайскай медыцыне і японскай медыцыне. Дзеючае рэчыва піёніфларын. Прэпараты кораня выкарыстоўваюцца для зніжэння тэмпературы і болю, для прыпынку крывацёкаў, для прафілактыкі дэменцыі.

Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Сарты з рознай афарбоўкай кветкі

Таксанамія

Від Півоня малочнакветкавая ўваходзіць у род Півоня (Paeonia) манатыпнага сямейства півоневыя (Paeoniaceae) парадку каменяломнікакветныя (Saxifragales).

  яшчэ 12 сямействаў
(згодна Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від
Півоня малочнакветкавая
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     манатыпнае сямейства
Півоневыя
  род Півоня    
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG III)
  яшчэ 31 від
   
Remove ads

Зноскі

  1. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads