Пінскі Лешчанскі манастыр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пінскі Лешчанскі манастыр
Remove ads

Пі́нскі Ле́шчанскі манасты́р Нараджэння Багародзіцы ― праваслаўны манастыр XIII стагоддзя, адзін з найбольш старажытных у Беларусі. Не захаваўся.

Хуткія факты Пінскі Лешчанскі манастыр, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя манастыра

Першыя звесткі пра манастыр адносяцца да 1263 года[1]. Знаходзіўся ў прадмесці Пінска Лешчы. У XIV—XV ст. быў цэнтрам праваслаўнай Турава-Пінскай епархіі, тут вяліся хронікі, перапісваліся славянскія пераклады візантыйскіх літаратурных твораў. У Турава-Пінскай епархіі к 1420 году налічвалася 49 манастыроў[1].

Некалі існавала паданне, што манастыр заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. З часу заснавання ён стаў цэнтрам заходняга праваслаўя. Да XVII стагоддзя мітрапаліты заходнерускай царквы называлі сябе ў дадатак да тытулаў Мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі ― Лешчанскімі, і толькі пазней Кіева-Пячэрскімі[2].

Першая царква манастыра была асвечана ў імя Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Яна згадваецца пад 1263 годам, калі сын князя Міндоўга манах Раман (Войшалк) пасля забойства Транятай Міндоўга, бег сюды з Лаўрышаўскага манастыра[1][3]. У XVI стагоддзі манастыр разбурылі татары.

Архімандрытамі Лешчанскага манастыра былі Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі, Елісей Плецянецкі.

У 1596, 1605—1623, 1638 гг. манастыр належаў уніятам. У 1639 годзе стараннямі Нелюбовіча-Тукальскага ён вернуты праваслаўным як пажыццёвае валоданне архімандрыта Нікіфара Лазоўскага[4].

Кароль Уладзіслаў IV падпарадкаваў манастыр кіеўскаму мітрапаліту Сільвестру Косаву, аднак у 1668 годзе манастыр зноў перайшоў да базылян і заставаўся ў іх да 1838 года[5].

У 1778 годзе ў царкве манастыра быў усталяваны арган, першы ў беларускіх уніяцкіх цэрквах.

У XIX стагоддзі манастыр знаходзіўся ў адміністрацыйным падначаленні ў Жыровіцкага «правінцыяла», як і іншыя 20 уніяцкіх манастыроў. Пасля скасавання кляштара ў 1840 годзе, Успенская царква стала парафіяльнай[6][7].

У 1997 годзе месца, дзе знаходзіўся манастыр, пазначылі памятным знакам. Цяпер тут гарадскі парк.

Remove ads

Архітэктура манастыра

Паводле інвентароў 1588 і 1595 комплекс манастыра быў драўляным, абгароджан плотам з калоў. На дзядзінцы, куды вяла шмат’ярусная званіца з дарожнай брамы, знаходзіліся грыдніца са святліцай, трохкамерная хата, гумно, стайня, лазня, дзве царквы: пяцівярховая з вертыкальна пастаўленых брусаў ― Успенская, і «цёплая» з трапезнай ― св. Духа.

У 1740 годзе пабудавана новая барочная драўляная Успенская царква, базіліка, трохнефнае збудаванне з ярусным верхам над цэнтральнай часткай і двума вежамі на фасадзе. Яна на малюнку Напалеона Орды. Згарэла ў 1905 годзе[8].

Remove ads

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads