Пінскі кляштар бернардзінцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пінскі кляштар бернардзінцаўmap
Remove ads

Пінскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у Пінску Брэсцкай вобласці, які існаваў у 17051832 гадах. Размешчаны па вуліцы Савецкай, 36.

Хуткія факты Пінскі кляштар бернардзінцаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Колішні кляштар. 1915
Thumb
Колішні кляштар на аэрафотаздымку. 1916

Заснаваны ў 1705 годзе М. С. Вішнявецкім і яго жонкай Кацярынай з Дольскіх. Агульная плошча 6 маргоў 2 пруты, уключаў агароды і лугі. Штогодняя «правізія» складала 1500 злотых. Уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бернардзінцаў. У 17651786 пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Арханёла, парафіі пры ім не было. У пачатку 19 ст. дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне. Гараднічы Берасцейскага ваяводства В. Грабоўскі адпісаў на будоўлю касцёла 16 тыс. злотых. У 1832 годзе ў кляштары жылі 13 манахаў. У тым жа годзе кляштар скасаваны. Пазней касцёл перарабілі на царкву Св. Варвары, а ў 1858 у памяшканнях кляштара размясціўся Пінскі Варварынскі манастыр.

Remove ads

Літаратура

  • Пінскі кляштар бернардзінцаў // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. ISBN 985-11-0220-2.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads