П’ер Паала Пазаліні

From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер Паала Пазаліні
Remove ads

П’ер Па́ала Пазаліні (італ.: Pier Paolo Pasolini; 5 сакавіка 1922, Балоння, Італія — 2 лістапада 1975, Осція, Італія) — італьянскі паэт, пісьменнік і кінарэжысёр.

Сімпатыі да марксізму і камунізму, нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя знаходзілі адлюстраванне ў яго літаратурных і кінематаграфічных творах, у якіх ён выказваўся на тэмы палітыкі, рэлігіі і ідэалогіі, эпатуючы публіку арыгінальным прачытаннем класічных міфаў і парадаксальным чынам спалучаючы марксізм з вучэннем Хрыста і чалавечай сэксуальнасцю ў самых разнастайных і нечаканых яе праявах. Жорстка забіты за свае погляды.

Remove ads

Гібель

Раніцай 2 лістапада 1975 году цела П’ера Паала Пазаліні знайшлі ў лужыне крыві. У яго былі пераламаныя 10 рэбраў, раздушанае сэрца, разбітая сківіца, зламаная левая рука і напалову выдраныя вушы. Па яго целе некалькі разоў праехала машына. 17-гадовы Піна Пелозі быў арыштаваны і асуджаны за гэтае забойства, але 7 траўня 2005 адмовіўся ад свайго добраахвотнага прызнання, і расследаванне было адноўленае. Злачынства ўчынілі чатыры забойцы, а не адзін Пелозі. Паводле дадзеных часопіса Oggi, акрамя Пелозі ў забойстве Пазаліні ўдзельнічалі яшчэ два падлеткі, браты Франка і Джузэпэ Барселіна, якія пасля памерлі ад СНІДу. Асоба чацвертага зламысніка не высветленая. Гэтае злачынства лічыцца адной з самых загадкавых таямніц Італіі XX стагоддзя[5].

Remove ads

Фільмаграфія

Мастацкія фільмы

  • 1961 — Акатоне / Accattone
  • 1962 — Мама Рома / Mamma Roma
  • 1964 — Евангелле ад Матфея / Il Vangelo secondo Matteo
  • 1966 — Птушкі вялікія і малыя / Uccellacci e uccellini
  • 1967 — Цар Эдып / Edipo re
  • 1968 — Тэарэма / Teorema
  • 1969 — Свінарнік / Porcile
  • 1969 — Медэя / Medea
  • 1971 — Дэкамерон / Il Decameron
  • 1972 — Кентэрберыйскія аповеды / Racconti di Canterbury
  • 1974 — Кветка тысяча адной начы / Il fiore delle mille e una notte
  • 1975 — Сала, альбо 120 дзён Садома / Salò o le 120 giornate di Sodoma
Remove ads

Беларускія пераклады

Асобныя вершы пераклаў на беларускую мову Васіль Хомчанка[6].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads