П’етра Джэрмі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’етра Джэрмі (італ.: Pietro Germi; 14 верасня 1914, Генуя — 5 снежня 1974, Рым) — італьянскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст.
Скончыў Эксперыментальны кінацэнтр у Рыме. Сацыяльна-крытычныя фільмы «Аблудная моладзь» (1947), «У імя закону» (1949, у савецкім пракаце «Пад небам Сіцыліі»), «Дарога надзеі» (1950), «Горад абараняецца» (1951), «Машыніст» (1956) і «Бесхарактарны мужчына» (1958, у апошніх сыграў галоўныя ролі) паставілі Джэрмі ў лік найбольш значных майстроў неарэалізму. Карысталіся поспехам яго сатырычныя трагікамедыі пра сіцылійскія норавы: «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964), «Альфрэда, Альфрэда» (1971) і вясёлая і гарэзлівая камедыя «Серафіна» (1969).
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Джерми Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads