Павел Восіпавіч Баброўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Восіпавіч Баброўскі
Remove ads

Павел Восіпавіч Баброўскі (21 сакавіка (2 красавіка) 1832, маёнтак Вака каля Вільні — 3 (16) лютага 1905) — расійскі генерал ад інфантэрыі, сенатар, гісторык і этнограф[1].

Хуткія факты Павел Восіпавіч Баброўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1832 годзе ва ўніяцкай[2] сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта, доктара філасофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад Драгічына. Пляменнік славіста Міхаіла Баброўскага. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску Абруб каля Стараволі.

Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі М. К. Баброўскага, вядомага вучонага. Вучыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i Полацкім кадэцкім корпусе[1] (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857)[1]. У 1853—1854 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—1875 гадах на штабных пасадах. Быў начальнікам некалькіх юнкерскіх вучылішчаў, у 1875—1897 — начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі[1]. Стаўшы начальнікам Ваенна-юрыдычнай акадэміі, Баброўскі правёў у 1878 г. яе рэформу, шмат зрабіў для пераходу ад руцінай школы да навукова-адукацыйнай установу, якая адпавядала б сучасным патрабаванням, запрасіў у штат такіх юрыстаў, як Няклюдаў і Кавелін. У пач. 1890-х П. Баброўскі быў прызначаны сенатарам і прысутнічаў да самай смерці ў судовым дэпартаменце Сената, не пакідаючы сваіх навукова-літаратурных заняткаў. Ваенна-юрыдычная акадэмія абрала яго ганаровым членам. Быў сябрам-супрацоўнікам Рускага геаграфічнага таварыства[1].

У апошнія гады жыцця моцна хварэў. Памёр 16 лютага 1905 года ў Пецярбургу. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губерні.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

3 1859 г. рэдактар (кіраўнік выдання) працы па гісторыі Гродзеншчыны і Беласточчыны — асноўнай крыніцы пра Беласточчыну перад 1863 — «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня[1]» (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863), у працы пададзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і мястэчкі губерніі[1]. Аўтар даследванняў «Ваеннае права ў Расіі пры Пятру Вялікім» (СПб., 1882—1898) і гісторыі палкоў лейб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.). Таксама П. Баброўскаму належыць шэраг іншых прац па ваенным праве, па ваеннай статыстыцы і гісторыі, у т. л. царкоўнай: «Юнкерскія вучылішчы» (СПб., 1872—1876); «Паходжанне артыкула ваеннага і адлюстраванне працэсаў Пятра Вялікага па статуце ваенным 1716 г.» (СПб., 1881), «Лёс Супрасльскага рукапісу…» (1887), «Яшчэ нататкі пра Супрасльскі рукапіс» (1888), «Руская грэкауніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I» (1890), «Міхаіл Кірылавіч Баброўскі» («Руская Даўніна», 1889). Аўтар гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра Гродна, Слонім, Зэльву i інш. Архіў П. Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Добра ведаў беларускую мову, захапляўся гісторыяй роднага края і ўніяцкай царквы (у 1839 сям’я перайшла ў праваслаўе).

Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялогіі, педагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы, краязнаўстве. Архіў Паўла Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Remove ads

Сям’я

Жонка — Марыя Васільеўна (у дзявоцтве Панцялеева). Мелі шасцёра дзяцей, у тым ліку трох сыноў (Сяргея, Міхаіла і Васіля), якія таксама сталі вайскоўцамі. Адна з дачок, Яўгенія, стала мастачкай.

Бібліяграфія

Каб пераканацца, да якога племені належаць жыхары пэўнай краіны, самым дакладным і практычным спосабам з’яўляецца найперш мова, а за ёй і іншыя жыццёвыя з’явы, таму што мова — гэта як родавы герб, пакінуты чалавеку яго продкамі, яго карэнным племенем, гэта люстэрка, у якім найвыразней адбіваецца маральны характар і нават уся гісторыя народу, мова жыве разам з народам, разам з ім развіваецца і памірае…

Павел Баброўскі[2].
  • Историко-статистический очерк го­рода Гродны // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860;
  • Законы движения народонаселения Гродненской губернии в 15летний период // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860;
  • Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. № 85, 86;
  • Историческая монография города Грод­ны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., № 7;
  • Г. Слоним и примечательные места Слонимского уезда // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., № 12;
  • Упразднение Супрасльской грекоуниат­ской епархии и восстановление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890.
  • Физические и нравственные элементы северозападных губерний России: (по поводу «Материалов по географии и статистике Минской губернии», собраные И. Зелинским. 2 части, 1865 г.) / П. Бобровский // Вестник Западной России. — 1865/1866. — Том 2 — Книга 4 — Отделение 3. — С. 1—38).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads