Пётр Пятровіч Яцына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Пятровіч Яцына (6 студзеня 1906, Магілёў24 жніўня 1964) — беларускі скульптар , стварыў шэраг помнікаў Леніну і Сталіну. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1950, 1951).

Хуткія факты Яцына Пётр Пятровіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 9 гадоў дапамагаў бацьку — скульптару Пятру Гаўрылавічу ў яго рабоце. У 1926 годзе скончыў Магілёўскую музычную школу і падарыў ёй бюст Рымскага-Корсакава. Працаваў піяністам у Магілёўскім тэатры (1928—1932). Разам з бацькам працаваў над стварэннем помніка У. І. Леніну, які быў устаноўлены ў горадзе Магілёве на Тэатральнай плошчы ў 1932 г.

З 1933 г. вучыцца ў Маскве. Кіраўнік скульптурнага камбіната ў Курску (1936—1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўнае месца ў творчасці займаў вобраз У. І. Леніна: помнікі ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разбураны гітлераўцамі ў гады Айчыннай вайны) і каля будынка завода штучнага валакна імя В. У. Куйбышава (1932), у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці (1959), Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве і інш. За барэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» скульптарам Вучэцічу, Яцыну, Фрыдману і Поснікаву прысуджана дзяржаўная прэмія ў 1949 годзе. Другая дзяржаўная прэмія прысуджана Яцыну ў 1949 годзе за стварэнне скульптуры У. І. Леніна, якая захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі. Копія — на Ленінградскім вакзале ў Маскве.

Remove ads

Гл. таксама

Вуліца Яцыны, Магілёў

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads