Пётр Мантыгірдавіч Белы
(пам. 1490-я) ваявода троцкі, маршалак земскі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Мантыгірдавіч, мянушкай Белы (каля 1440 — 1499, 1497[1] ці не раней за 1497 і не пазней за 12 мая 1499) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).
Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 годзе атрымаў Нясвіж.
Remove ads
Біяграфія
З роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук маршалак земскага Пятра Мантыгердавіча.
Быў намеснікам браслаўскім, маршалкам гаспадарскім (1480—1482), у 1487 годзе атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.
Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), усе маёнткі адышлі дачцэ, жонцы Станіслава Кішкі, якую ў літаратуры часта называюць Сафіяй, але крыніцамі гэта не пацвярджаецца.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads