Рабэ Энкель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рабэ Энкель
Remove ads

Рабэ Арнфін Энкель (фінск.: Rabbe Arnfinn Enckell; 3 сакавіка 1903, Тамела17 чэрвеня 1974, Хельсінкі) — фінскі пісьменнік, паэт, драматург і крытык. Вядучы прадстаўнік шведска-фінскага літаратурнага адраджэння 1920–х гадоў пасля атрымання Фінляндыяй незалежнасці. Адзін з самых вядомых фінска-шведскіх мадэрністаў першай трэці XX стагоддзя.

Хуткія факты Рабэ Энкель, Асабістыя звесткі ...

Лаўрэат Прэміі Эйна Лейна (1958).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў шведскую школу і Хельсінкскі ўніверсітэт. Вывучаў мастацтва ў Францыі і Італіі. У 1923 годзе апублікаваў свой першы зборнік імпрэсіянісцкіх вершаў пад назвай "Dikter". За ім у 1925 годзе рушыў услед зборнік «Flöjtblåsarlycka», які змяшчае яркія апісанні змен у прыродзе.

У 1928-1929 гадах ён працаваў у авангардысцкім часопісе "Quosego". Аўтар шэрагу паўаўтабіяграфічных раманаў, сярод якіх "Ljusdunkel" (1930). Мадэрнісцкія паэтычныя працы Р. Энкеля параўноўваюць з творчасцю Т. С. Эліята.

Ганаровы доктар універсітэтаў Хельсінкі (з 1960) і Упсалы (з 1963); акадэмік мастацтваў (з 1972). Неаднаразова (мінімум шэсць разоў) вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.

Памёр улетку 1974 года ад раку.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads