Рагнедзіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рагне́дзіна (руск.: Рогнедино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Габ’і. Адміністрацыйны цэнтр Рагнедзінскага раёна. Насельніцтва на 2015 год — 2980 чалавек[1].

Хуткія факты Рагнедзіна, Краіна ...

Знаходзіцца за 96 км на паўночны захад ад Бранска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Дубраўка.

Remove ads

Гісторыя

Згодна з паданнем паселішча заснавала ў 985 годзе Рагнеда — дачка полацкага князя Рагвалода, адсюль і найменне.[2]

Упершыню згадваецца ў летапісах пад 1167 годам у сувязі са смерцю вялікага князя кіеўскага Расціслава Мсціславіча, назва дадзена па імі яго сястры, княгіні Рагнеды Мсціслаўны[3].

У XVIII стагоддзі на абшарніцкіх землях пачалі сяліцца гандляры, у мястэчку была пабудавана царква. У XIX стагоддзі сяло ў Рослаўскім павеце Смаленскай губерні, вядомае сваімі кірмашамі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1869 год — 1019 чал.
  • 2009 год — 3046 чал.[4]

Эканоміка

У Рагнедзіне працуе льнозавод.

Славутасці

  • Царква Маці Божай Смаленскай (1842)

Зноскі

  1. Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі // Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002
  2. Возникновение села Рогнедино Брянская область (руск.). «Путешествие по Брянску». Праверана 30 верасня 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads