Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі
савецкі і беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі (нар. 9 сакавіка 1970, Краснадар, СССР) — савецкі і беларускі футбаліст, трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў чаркескім «Нарце». Сезон 1989 правёў у старадарожскім «Будаўніку», а ў 1990 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». За гады ў складзе бела-блакітных адгуляў 73 матчы, у якіх забіў 17 галоў[2]. У перыяд 1995—1996 гадоў выступаў за «Дынама-93».
У 1997 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Сезон 2001 правёў у варонежскім «Факел», пасля далучыўся да ліепайскага «Металурга». У 2002 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Зоркі-ВА-БДУ». У 2003—2004 гадах гуляў у Другой лізе за мінскую «Змену», пасля чаго завяршыў кар’еру.
Remove ads
Трэнерская кар’ера
У 2010—2011 гадах быў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Дынама». З 2015 года працаваў з юнацкімі камандамі клуба. У пачатку 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Рамана Піліпчука ў галоўнай камандзе, а пасля яго адстаўкі ў канцы мая стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера на матч з «Віцебскам»[3].
Пазней стаў памочнікам Арцёма Чалядзінскага ў дублі «Дынама». З чэрвеня 2021 года, калі Чалядзінскі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды, стаў яму дапамагаць і ў асноўнай камандзе. Са снежня 2021 года, калі Чалядзінскі быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера, сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[4].
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (4): 1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1995
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1992 1994
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2000
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads