Ражаноў
вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ражано́ў[2] (трансліт.: Ražanoŭ, руск.: Рожанов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 221 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
Экалогія і прырода
На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж ракі) і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як цэнтр аднайменнага маёнтка, уладанне памешчыка Ф. Лукаўскага. На 1897 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі апорны пункт, размешчаны акупантамі ў вёсцы. У красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 17 двароў і забілі 31 жыхара. З верасня 1942 года па чэрвень 1944 года тут дыслацыраваўся разведвальна-дыверсійны атрад «Храбрацы» (камандзір А. М. Рабцэвіч). 12 жыхароў загінулі на фронце.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 14 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 14 двароў, 95 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — вёска — 14 двароў, 93 жыхары; фальварак — 2 двары, 17 жыхароў.
- 1916 год — 18 двароў.
- 1920 год — 100 жыхароў
- 1925 год — 22 двары.
- 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 28 двароў, 42 жыхары.
- 2004 год — 11 двароў, 17 жыхароў.
Зноскі
- Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads